Жыхар Лідскага раёна падпаліў дом, ратуючыся ад вошай

Раней судзімы за крадзеж мужчына знаходзіўся ў доме сваёй маці. Па словах затрыманага, яго замучылі вошы, якія жылі ў матрацы ложка. Выпіўшы, ён не прыдумаў нічога лепш, чым падпаліць матрац проста ў спальні. На шчасце, маці разам з сужыцелем знаходзіліся дома, і адчуўшы пах гару, здолелі патушыць полымя.

Аб гэтым сваякі змагара з насякомымі паведамілі ў сельсавет. Адтуль у адрас праваахоўных органаў паступіла просьба прыцягнуць парушальніка спакою да адказнасці. Распачата справа па артыкуле 218 Крымінальнага кодэкса. Мужчыну абвінавачваюць ў спробе падпалу, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі