Жыхар Гомеля загінуў пад коламі трактара, якім сам жа кіраваў

На малочна-таварнай ферме прадпрыемства "Саўгас "Янова" Веткаўскага раёна жыхар Гомеля загінуў пад коламі трактара, якім сам жа і кіраваў. Як паведаміў оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Веткаўскага РАУС Пётр Азаранка, трагедыя адбылася 2 траўня.

Паводле звестак аператыўніка, гамяльчанін, які працаваў на адным з прадпрыемстваў абласнога цэнтра, прыехаў у вёску да бацькоў.

Паводле папярэдніх звестак, у стане алкагольнага ап'янення ён накіраваўся на ферму, дзе завёў трактар, сеў за руль і пачаў ездзіць па тэрыторыі фермы.

Як мяркуюць, не справіўшыся з кіраваннем, мужчына з'ехаў у сіласную яму. Рухаючыся па стромкім спуску, ён выпаў з кабіны пад колы трактара і загінуў на месцы.

Райаддзел міліцыі праводзіць праверку па гэтым інцыдэнце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі