Жыхар Дзяржынска на судзе чытаў вершы сужыцельцы, якую збіў

Жыхар Дзяржынска на судзе чытаў вершы сужыцельцы, якую збіў

Суд Валожынскага раёна прызнаў 46-гадовага жыхара Дзяржынска вінаватым у прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў сужыцельцы. Таксама ён прызнаны вінаватым у крадзяжы рухавікоў у Мінскім і Валожынскім раёнах.

Суд прысудзіў яму чатыры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"), піша mlyn.by.

Памочнік пракурора Валожынскага раёна Надзея Радзевіч кажа, што мужчыну затрымалі пасля таго, як у лютым у Фаніпалі ён збіў жанчыну, з якой пражыў шэсць гадоў: ён паваліў жанчыну на падлогу і зіў яе. Судмедэкспертыза кваліфікавала траўмы жанчыны як цяжкія цялесныя пашкоджанні. 

Калі затрыманы мужчына сядзеў пад вартай, то пачаў пісаць яўкі з пакаяннем: ён паведаміў, як з лістапада 2017-га па студзень 2018 года краў рухавікі з сельгаспрадпрыемстваў Мінскага і Валожынскага раёнаў. 

Паведамляецца, што мужчына скраў чатыры рухавікі з сельгаспрадпрыемстваў "Суднікоўскі" і "Тарасава". Скрадзеныя рухавікі ён разбіраў на дэталі і здаваў метал індывідуальным прадпрымальніку. Агульная сума нанесенай шкоды склала 16 079 рублёў 12 капеек.

На судзе абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну. Ён папрасіў прабачэння ў сваёй сужыцелькі і пачаў ёй чытаць вершы проста ў судзе: "Твои глаза меня пленили". 

"Сужыцелька плакала і прасіла суд строга яго не караць. Працадаўца, індывідуальны прадпрымальнік, таксама пусціў слязу. Абяцаў, што калі суд не пазбавіць яго работніка свабоды, ён павысіць яму заробак, выплаціць прэмію, і яны сумесна будуць кампенсаваць шкоду, прычыненую сельскагаспадарчым прадпрыемствам", — распавяла Радзевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі