Жыхар Бераставіцкага раёна дабраахвотна здаў 100-гадовы абрэз

Абрэз стрэльбы прынёс у аддзел вайсковай контрвыведкі па Гродзенскім памежным атрадзе жыхар Бераставіцкага раёна. Падрабязнасці гэтай здачы паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

"Ён добраахвотна выдаў вайсковым контрвыведнікам абрэз карабіна 1895 года і ствол ад карабіна Маўзера. Як паведамляе прэс-служба ўпраўлення вайсковай контрвыведкі КДБ па Гродзенскай вобласці, абрэз быў ужо часткова сапсаваны падчас папярэдніх стрэлаў і наступнае яго ўжыванне магло б прывесці да цяжкіх пашкоджанняў для яго гаспадара. Контрвыведнікі кажуць, што, добраахвотна здаўшы гэтую зброю, мужчына камусьці выратаваў жыццё. Вясковец патлумачыў, што гэтую зброю ён знайшоў у лесе каля сваёй вёскі".

Нагадаем, на Гродзеншчыне з 5-га да 20-га лютага праходзіла акцыя па добраахвотнай здачы зброі і боепрыпасаў і ўсе, хто добраахвотна яе здаў, вызваляліся ад крымінальнай адказнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі