Журналісту Дзянісу Івашыну прысудзілі 13 гадоў і 1 месяц калоніі

Журналіста Дзяніса Івашына асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калоніі. Такі прысуд вынес суддзя Валерый Раманоўскі, які разглядаў справу ў закрытым рэжыме.

Таксам журналіст павінен заплаціць штраф у 4800 рублёў (150 базавых велічыняў).

У дадатак да гэтага ён павінен выплаціць маральную кампенсацыю дзевяці пацярпелым — па 2000 рублёў кожнаму. Хто гэтыя пацярпелыя — невядома, бо суд быў закрытым.

Івашын — вядомы журналіст-расследавальнік. Яго абвінавацілі ў супрацы з украінскай разведкай. Спачатку — за дэанон супрацоўнікаў украінскага "Беркута", якія пасля 2014 года знайшлі працу ў беларускай міліцыі, — яго вінавацілі па артыкуле аб умяшанні ў дзейнасць міліцыі. Але пазней журналісту выставілі абвінавачванне яшчэ і ў здрадзе дзяржаве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.