20 лютага — дзень нараджэння зняволенай журналісткі тэлеканала "Белсат" Дар'і Чульцовай. Ëй спаўняецца 24 гады. Свята Дар’я сустракае за кратамі.
Дзяўчыну затрымалі разам з Кацярынай Андрэевай 15 лістапада пасля стрыма з “Плошчы Перамен”. 18 лютага суддзя Наталля Бугук прысудзіла ім па два гады калоніі.
20 лютага жыхары мінскага Усходу выйшлі на марш салідарнасці з асуджанымі журналісткамі. У руках яны неслі таблічкі "Усё гэта фэйк".
Справа ў тым, што на мінулым тыдні міліцыя заявіла: мінскія раённыя маршы — гэта фэйк. Маўляў, выяжджалі "па паведамленнях" і нікога не знайшлі.
Тым не менш, маршы нікуды не зніклі, беларусы працягваюць выходзіць на вуліцы і праводзіць мірныя акцыі.
Як павіншаваць Дар'ю Чульцову:
Дар'я Дзмітрыеўна Чульцова, СІЗА-1, Мінск, вуліца Валадарскага 2, 220030.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.