Жонка прэзідэнта Эстоніі спрабавала падарыць Мадоне спартовыя штаны

Жонка прэзідэнта Эстоніі Эвелін Ільвес спрабавала падарыць Мадоне дызайнерскія спартовыя штаны з нацыянальным эстонскім арнаментам, але спявачка так і не ўбачыла падарунак. Менеджэр Мадоны выкінуў іх у сметніцу, бо палічыў, што дарыць спартовыя штаны зорцы такога ўзроўню – гэта некарэктна, паведамляе Карэспандэнт-Украіна.

Спявачка не пагадзілася сустракацца з першай ледзі, таму падарунак перадаў за сцэнай арганізатар канцэрту яе менеджэру.

У той жа час, Мадона прыняла падарунак ад арганізатараў – дарагое ўпрыгожванне.

Гісторыю са спартовым касцюмам пацвердзіў і адзін з эстонскіх рабочых. Ён заявіў, што на наступны дзень пасля канцэрту ўбачыў чорныя трэніровачныя штаны з нацыянальным эстонскім арнаментам на сербе, адным з прыбіральшчыкаў сцэны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі