Жанчына расплацілася за новы аўтамабіль 66 пакетамі манет (відэа)

Жанчына расплацілася за новы аўтамабіль 66 пакетамі манет (відэа)

Жанчына расплацілася за новы аўтамабіль Volkswagen Passat 66 пакетамі з манетамі. Гэты выпадак адбыўся ў адным з аўтасалонаў у кітайскім Цанчжоў. Машына каштавала 190 тысяч юаняў. Больш за 130 тысяч юаняў жанчына вырашыла заплаціць манетамі трох наміналаў, якія доўга збірала. Рэшту аплаціла банкаўскай карткай.

Як інфармуе dailymail.co.uk, манеты пералічвалі і ўпакоўвалі ў скрынкі тры дні 17 супрацоўнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі