Жадаеш трапіць на канцэрт легендарнага музыкі Moby?

Каб выйграць квіток, трэба выявіць у сабе творчыя здольнасці і крэатыў на ўсё 100!

Умовы конкурсу:

1. Выканаць песню Moby на музычным інструменце. Выбар інструмента неабмежаваны. Гэта можа быць любы інструмент з якога можна здабыць гук. Напрыклад, можна сыграць на гітары, варгане, гармоніку, лыжках, галасавых звязках, прынтары, пыласосе ці на ўсім гэтым адначасова.

Уключайце фантазію і ўвасабляйце яе ў музыцы. Калі ж вы не музычная асоба, паспрабуйце зняць кліп на песню Moby – на тэлефон, фотаапарат, відэакамеру, галоўнае - ідэя і яе рэалізацыя.

Важныя крытэрыі пры выбары пераможцы: арыгінальнасць і творчы падыход.

2. Запісаць сваю творчасць на відэа

3. Заліць відэа на youtube.com

4. Даслаць спасылку на [email protected] (тэма - Moby) да 5 чэрвеня ўключна

5. 6 чэрвеня ў 20.10 уключыць жывы эфір Еурарадыё.

Пераможцу абвесцяць дыджэі ў жывым эфіры Еўрарадыё*

*Пераможца атрымае ліст з інфармацыяй як забраць квіток.

Інфармацыя:

Moby – самы вядомы і паспяховы электронны музыка на планеце. Ён прадаў больш за 20 млн. сваіх пласцінак па ўсім свеце. Апроч уласнай творчасці, Moby прадзюсаваў і рабіў рэміксы кампазіцый такіх вядомых музыкаў, як David BOWIE, Metallica, Beastie Boys, Public Enemy і інш. Moby актыўна гастралюе, і за сваю бліскучую кар'еру даў больш за 3 тыс. канцэртаў у розных кутках свету. Акрамя гэтага, музыка вельмі любіць працаваць у сферы кінематографа: яго песні гучаць у такіх хітах сусветнага пракату, як “Сутычка”, “Кожная нядзеля”, “Заўтра не памрэ ніколі” і “Пляж”.

У траўні 2011 году на лэйбле артыста Little Idiot выходзіць новы альбом Moby “Destroyed”. У падтрымку новага альбома Moby абвясціў пра пачатак сусветнага турнэ, у межах якога і дасць канцэрт у Мінску 12 чэрвеня ў «Мінск-Арэне». Праграма будзе складацца з новых песень і правераных часам хітоў.

Дата: 12 чэрвеня 20.00

Месца: «Мінск-Арэна» (інш. Пераможцаў, 111).

Кошт квіткоў: 100 000-230 000 (сектары), 150 000 (танцпляц).

Даведкі па тэлефонах: +375 29 6097747, +375 29 7511175 і на сайце www.ticketpro.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі