Жадаеш трапіць на фестываль Космас Наш!?

Каб трапіць у космас, не абавязкова апранаць скафандр! Дастатков быць на Востраве Кахання ў Мінскім Моры вечарам 9 ліпеня!

Умовы конкурсу:

Каб выйграць квіток, прыйшлі да 7 ліпеня ўключна на пошту [email protected] (у тэме — Космас Наш!) адказ на пытанне, які доўга непакоіць розумы айчынных уфолагаў: дзе ў Мінску можна сустрэць прышэльцаў, і чаму менавіта там? Уфолагі будуць удзячныя, калі адказы будуць дапоўненыя фотаздымкамі)

Толькі ўлічы, што чым больш арыгінальны твой адказ, тым больш шанцаў у цябе трапіць на фестываль пад зорамі.

Даведайся, хто стаў пераможцам*. Пераможца атрымае ліст з інфармацыяй пра тое, як забраць квіткі.

*Пераможа той, чый адказ абяруць арганізатары фэсту ў жывым эфіры Еўрорадыё 8 ліпеня ў 20.10.

Самыя прыкольныя адказы мы апублікуем на сайце пасля розыгрышу.

Пра фестываль:

Сёлета ўжо сёмы фестываль пройдзе 9 ліпеня на Востраве Кахання, што на Мінскім моры. Акцэнт 2011 года — летні, музычны, вельмі меладычны саўнд.

Хэдлайнеры: Terry Lee Brown Junior, The Timewriter, Конь. Традыцыйна, на фэсце — тры танцпляцы, музыка на любы густ ад прамоутэрскіх аб'яднанняў JetSounds, MGN і TopDJ.

Квіткі на фестываль КОСМАС НАШ!-2011 можна набыць у салонах сотавай сувязі «Евросеть», «Связной», у тэатральнай касе (пераход паміж ГУМам і Макдональдсам), а таксама з дапамогай бясплатнай кур'ерскай дастаўкі па лініі мятро. Тэл. дастаўкі (029) 9371717, (033) 3321717

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі