З’езд "Бацькаўшчыны" пройдзе ў Міжнародным адукацыйным цэнтры ў Мінску

З’езд Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" пройдзе ў Беларусі. Арганізатары здолелі знайсці памяшканне ў Мінску — гасцей запланаванага на 18-19 ліпеня чарговага, V з’езда беларусаў свету прыме Міжнародны адукацыйны цэнтр. Сталічныя ўлады прапанавалі кіраўніцтву "Бацькаўшчыну" на выбар два памяшканні: вялікую залу Дома культуры трактарнага завода і памяшканне Міжнароднага адукацыйнага цэнтру. У выніку было прынятае рашэнне спыніцца на апошнім, тым больш, што мінулы з’езд праходзіў акурат у ІВВ.

"Наша ніва" нагадвае, што сёлета, як і ў часе падрыхтоўкі мінулых з’ездаў, "Бацькаўшчына" сутыкнулася з праблемай пошуку памяшкання. Каля двух дзесяткаў установаў адмовілі арганізацыі ў прадстаўленні памяшкання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі