З’ехаць ці адаптавацца: што выбірае моладзь у часы нявызначанасці — эфір
Дар'я Урбан
Беларуская моладзь сёння жыве ва ўмовах працяглай нестабільнасці: палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай. Нявызначанасць уплывае не толькі на паўсядзённыя рашэнні, але і на жыццёвыя стратэгіі, планы на будучыню і ўзровень даверу да інстытутаў. У даследаванні Цэнтра новых ідэй аналізуецца, як маладыя беларусы і беларускі ўспрымаюць сучасную рэальнасць і якім чынам да яе адаптуюцца.
Якім чынам праводзілася даследаванне і ці можна давяраць яго вынікам? Якія асноўныя тэндэнцыі адаптацыі да рэчаіснасці ў беларускай моладзі, якія яна абірае жыццёвыя стратэгіі ды якімі бачыць сцэнары сваёй будучыні? Як беларуская моладзь ставіцца да міграцыі і ці мае планы эміграваць з Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістарка сацыялогіі, кіраўніца даследаванняў у Цэнтры новых ідэй Дар’я Урбан у 12:00.