Здымаюцца абмежаванні на пастаўкі беларускай ялавічыны ў Расію

Расспажыўнагляд здымае ў сераду, 5 лютага, абмежаванні на пастаўку беларускай ялавічыны з дзевяці беларускіх мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Інфармацыя пра гэта прагучала ў эфіры тэлеканала СТВ. БЕЛТА дадае, што пра гэта стала вядома па выніках сённяшніх перамоваў у Маскве міністра сельскай гаспадаркі Беларусі Леаніда Зайца і кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта.

Нагадаем, беларуская прадукцыя перастала даязджаць да Расіі з пачатку кастрычніка 2014 года. Спачатку Расія прыпыніла пастаўкі прадукцыі болей як 20 беларускіх мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Афіцыйна, прадукцыя дзевяці з іх нібыта ўтрымлівала геном афрыканскай чумы свіней. З−за абмежаванняў, якія ўвяла Расія ў дачыненні беларускіх прадуктаў, наша краіна недаатрымала каля 100 мільёнаў долараў. Таксама былі забароненыя да паставак малочная прадукцыя, гародніна, кураціна і нават крэветкі. Да канца года многія абмежаванні былі знятыя.

Дарэчы, у аўторак увечары РІА "Новости" паведамілі, што Расспажыўнагляд вярнуў Беларусі 39 тон сербска−грэчаскіх ягад. Клубніцы і ківі затрымалі ў Смаленскай вобласці. Сёння ж расійская служба заявіла, што ў партыі каўбасы сыравяленай салямі "Белавежскі пачастунак" прадпрыемства "Брэсцкі МК" выявілі лістэрыі.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі