Зборная Швейцарыі перамагла Нямеччыну — 3:2

Швейцарцы нарэшце набралі першыя ачкі на першынстве. У цяжкім матчы яны перамаглі немцаў — 3:2 (1:1, 2:1, 0:0). Дзве шайбы ў нямецкай зборнай закінуў Томас Апенхаймер.



Адзначым, што на матчы прысутнічалі 14124 заўзятары.



У іншым матчы Чэхія выйграла ў Італіі — 2:0 (0:0, 1:0, 1:0). Шайбы на рахунку Іржы Секача (23-я хвіліна) і Яраміра Ягра (56-я).



Сёння пройдуць яшчэ два матчы: Славакія — Нарвегія і Расія — Казахстан.
 

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі