Зборная Беларусі па мотаболе выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы

Зборная Беларусі па мотаболе выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Палтаўскай вобласці Украіны. Учора нашая каманда перамагла гаспадароў з лікам 6:1. Сёння, у заключны дзень спаборніцтваў, беларуская дружына сустрэнецца з літоўцамі, аднак вынік гэтай гульні не мае прынцыповага значэння для нашай зборнай.

За чэмпіёнскі тытул беларусы заўтра пазмагаюцца з расіянамі (пачатак гульні ў 16.00). “Бронзу” разыграюць украінцы і немцы.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі