Завяршыліся адборачныя туры конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь-2008"

Кастынгам у Мінcку завяршыліся адборачныя туры VI Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь-2008".
Як паведаміла прэс-сакратар тэлеканала АНТ Аліна Праваторава, традыцыйна Мінск стаў лідэрам па колькасці дзяўчат, якія паўдзельнічалі ў конкурсе. Кастынг у сталіцы наведалі больш за 500 прыгажунь ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў.

Прафесійнае журы адабрала 57 дзяўчат для фотасесіі. З іх толькі 24 будуць запрошаныя для далейшага ўдзелу ў праекце. Усяго адбор прайшоў у 15 гарадах Беларусі. Па выніках фотасесій будуць адабраныя па 24 дзяўчыны ад кожнай вобласці і Мінска.

У паўфінал трапіць толькі палова з іх. А ў фінал, які адбудзецца 2 траўня, пройдуць па тры прэтэндэнткі ад кожнай вобласці і Мінска.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі