Завод дронаў пад Рыгай, які нядаўна гарэў, аднаўляе працу

Прадпрыемства пасля пажару / delfi.lv
Прадпрыемства пасля пажару / delfi.lv

Завод дронаў пад Рыгай, які нядаўна гарэў, 9 лютага аднаўляе працу. Вытворчасць будзе адбывацца ў тых частках прадпрыемства, якія не пацярпелі падчас пажару. Такое рашэнне напярэдадні прыняло вышэйшае кіраўніцтва кампаніі Edge Autonomy, якое прыбыло ў Латвію з ЗША, паведамляе Delfi.

Пажар у Марупе адбыўся 7 лютага. Агонь паспеў знішчыць крыло будынка завода (каля 600 квадратных метраў) і склад прадукцыі на плошчы 20 квадратных метраў. Пацярпелі трое чалавек. Аднаўленне знішчанай часткі будынка пачнецца ў бліжэйшы час.

Завод дзейнічае з 2009 года. Ён лічыцца адным з вядучых у свеце пастаўшчыкоў дронаў. Беспілотнікі адтуль пастаўляліся ў больш за 70 краін свету, у тым ліку і ва Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі