Завод "Атлант" адпраўляецца на калядныя вакацыі на тры тыдні

Як паведамляе "Беларускі партызан", гэты адпачынак работнікам завода аплачвацца не будзе.  На "Атланце" ўжо абвясцілі, што працы не будзе з 25 снежня і па 13 студзеня ўключна. Па звестках "Беларускага партызана", работнікам сказалі, што гэта звязана з фінансавым крызісам, што ў такім становішчы сёння знаходзяцца амаль усе беларускія прадпрыемствы.

"Атлант" перажывае не самыя лепшыя часы: прадукцыя дрэнна раскупляецца, рабочым нават сталі выдаваць пральныя машыны напракат — усяго 20 тысяч у месяц. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі