Завочны растрэл: калі ў Беларусі з’явяцца “ворагі народа” — эфір з Талерчыкам

Алег Талерчык / Еўрарадыё

Алег Талерчык / Еўрарадыё

У Беларусі структуры, якія называюць сябе “праваахоўнымі органамі”, распачалі так званую "спецвытворчасць" супраць прадстаўнікоў і былых удзельнікаў тэрарыстычнай арганізацыі BYPOL, а таксама структурных падраздзяленняў "Сітуацыйна-аналітычны цэнтр" і "Мабілізацыйны план "Перамога". Крымінальная справа пачатая супраць Аляксандра Азарава, Уладзіміра Жыгара, Мацвея Купрэйчыка, Ігара Лобана, Андрэя Астаповіча, Алега Талерчыка. Практычна адначасова з гэтым стала вядома пра чарговую “спецаперацыю”, праведзеную “нашчадкамі Дзяржынскага і Берыі” — КДБ арыштаваў шэсць чалавек па абвінавачванні ў працы на Украіну і спробах падрыву цягнікоў з вайсковай тэхнікай.

Што сёння з сябе ўяўляе так званая "спецвытворчасць" і якую рэальную пагрозу яна можа несці фігурантам справы? Ці атрымалася ў супрацоўнікаў Генпракуратуры і іншых сілавых структур “заставацца па-за палітыкай” і ці разумеюць там, што займаюцца найперш палітычнымі рэпрэсіямі? Ці абыйсціся ў Новай Беларусі без люстрацыі і як пабудаваць нацыянальна-вызваленчы рух? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-супрацоўнік Генпракуратуры Беларусі, адзін з сузаснавальнкаў аб’яднання BYPOL Алег Талерчык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі