Мінчука будуць судзіць за забойства і здзек з трупа

Мінчука будуць судзіць за забойства і здзек з трупа

Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта завяршыла расследаванне крымінальнай справы пра забойства 14-гадовай жыхаркі вёскі Вязынка Маладзечанскага раёна.

Здарэнне адбылося сёлета ў ліпені. З вечара 29 ліпеня школьніцу шукалі як зніклую без вестак. Урэшце яе цела знайшлі са слядамі гвалтоўнай смерці 1 жніўня ў лесе недалёка ад месца жыхарства. Неўзабаве быў затрыманы падазраваны ў злачынстве.

Следства выявіла, што 24-гадовы мінчук, які быў у адной кампаніі з 14-гадовай школьніцай, пагадзіўся правесці яе дадому. Па шляху дадому, у лесе каля садовага таварыства "Ударнік", паміж маладымі людзьмі ўзнік канфлікт, падчас якога хлопец задушыў дзяўчынку. Паводле інфармацыі следства, абое яны былі нецвярозымі. 

Следчыя правялі шэраг допытаў абвінавачанага і сведак, а таксама праверылі сведчанні на месцы. Згодна з комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызай абвінавачаны цалкам усведамляў свае дзеянні і мог кіраваць імі.

Як выявіла судова-медыцынская экспертыза, прычынай смерці дзяўчынкі стала механічная асфіксія (задушэнне).

Мінчука вінавацяць у забойстве і здзеку з трупа. Ён знаходзіцца пад вартай. 

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Пра забітую ў Вязынцы дзяўчынку: Шукалі там, яе не было, а праз 3 дні з’явілася

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі