Заўжды маладая “7раса” у Мінску. Фотарэпартаж.

Нядаўна ў мінскім клубе “Step” з акустычнай праграмай выступіла вядомая маскоўская гранж-каманда “7раса”. Прапануем вашай увазе невялічкі фотарэпартаж з канцэрта. Гэта ўжо не першы візіт гурта ў Беларусь: прыехаўшы аднойчы з канцэртам у Мінск, “7раса” упадабала наш горад і знайшла свайго гледача – зала клуба “Step”была поўнай. Саша Расціч, вакаліст гурта, распавёў Еўрарадыё пра мінскія прыгоды, сярод якіх – рэгістрацыя ў Нацыянальнай бібліятэцы!

Саша Расціч: “Нам вельмі падабаецца Мінск. Мы шмат гулялі па горадзе у наш першы візіт у Беларусь. Наведалі нацыянальную бібліятэку і нават зарэгістраваліся там!!! Цяпер у нас ёсць білеты чытача, можам хадзіць туды і чытаць кніжкі!” (паказвае білет і смяецца)



“7раса” – гэта саюз чатырох творчых асобаў, якія ствараюць вельмі шчырую, вечна маладую музыку. І гэта зусім не звязана з узростам гледачоў, якія прыходзяць на канцэрты “7расы”. Як кажуць самі ўдзелінікі гурта, у сваіх песнях ім хочацца ўвасобіць свае дзіцячыя мары і сны, адысці ад нуды і аднастайнасці, не страціць сваю першапачатковую энергетыку і разам з тым творча сталець.








Выступ “7расы” доўжыўся 2 гадзіны. Хіты “Клетка”, “Враг Культуры”, “Качели”, “Вечное лето”, “Ты и я”, “Нет сомнений”, “Родятся дети”, “Помни имя”, “Урод”, “Все люди равны”, “Снаружи всех измерений” і “Подъём”.




Фота: Еўрарадыё
www.zhodino.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі