Заўтра ў кавярнях і рэстаранах Мінска пачнецца Тыдзень беларускай кухні

Заўтра ў кавярнях і рэстаранах Мінска пачнецца Тыдзень беларускай кухні

Больш за 100 кавярняў і рэстаранаў Мінска прымуць удзел у Тыдні беларускай кухні. Ён пройдзе з 7 па 13 снежня, інфармуе БЕЛТА. Мэта акцыі — папулярызацыя нацыянальнай кухні і развіццё культуры харчавання.

Наведвальнікам прапануюць пяць страваў нацыянальнай кухні: салату са смажанай грудзінкі і гародніны (50 тыс.руб.), курыную поліўку з часнычным грэнкамі (40 тыс.руб.), дранікі з каўбасой па-вясковаму (90 тыс.руб.), бульбянікі з грыбамі пад смятанным соўсам (50 тыс.руб.), тварожнікі з арэхамі і мядова-журавінавым соўсам (40 тыс.руб). Усе стравы будуць гатавацца па адзінай рэцэптуры і тэхналогіі незалежна ад фармату аб'екта.

Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў сталіцы ўжо восьмы раз. Першы раз такая акцыя адбылася ў верасні 2013 года.

Фота: mlife.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі