Заўтра на Эйфелевай вежы "запаляць" сцяг Еўрасаюза

Сцяг Еўрасаюза будзе "запалены" на Эйфелевай вежы. Як паведамляе РИА "Новости", у гонар пачатку паўгадовага прэзідэнцтва Францыі ў ЕС вежу падсвецяць сінімі агнямі з 12-цю жоўтымі зоркамі, што будуць сімвалізаваць еўрапейскі сцяг.
Сіняя падсветка з вялізным колам з зорак будзе запальвацца кожны вечар на працягу двух месяцаў пачынаючы з 30 чэрвеня. Для гэтага скарыстаюць 80 вялізных пражэктараў на зямлі і яшчэ каля 100 - на самой вежы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі