Затрыманыя ў Польшчы нелегалы прыехалі ў Беларусь з Расіі

З пачатку ліпеня польскія памежнікі зафіксавалі 265 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі. 13 ліпеня мяжу спрабавалі перайсці яшчэ 30 чалавек. Група з 21 мужчыны-грамадзян Егіпта, Сірыі і Емена перайшла ў Польшчу праз раку Свіслач. Яны затрыманыя. У іншых мясцовасцях сярод затрыманых ёсць грамадзяне Конга, Ганы, Нігерыі, Малі.

Як піша podlaski.strazgraniczna.pl, нелегалы — пераважна маладыя людзі, якія легальна прыехалі ў Расію. Адтуль яны перабраліся ў Беларусь. Усе яны плацілі арганізатарам пераходу праз мяжу па некалькі тысяч долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.