Вы тут

Затрыманых беларусаў адпускаюць з СБУ

Эмблема Службы бяспекі Украіны / liga.net

Служба бяспекі Украіны пачала адпускаць затрыманых сёння беларусаў, паведамляе "Беларускі дом ва Украіне". 

Ёсць звесткі, што ўкраінская спецслужба затрымала пяцярых чалавек. У іх ліку — былы міліцыянт Ягор Емяльянаў, які адседзеў у Беларусі тры разы па 15 сутак.

Паведамляецца, што пасля гутаркі адпусцілі валанцёрку Алену Жаркевіч, якая дапамагала беларускім уцекачам, і Віталя Таргонскага

У СБУ запэўнілі, што нічога не пагражае і экс-капітану міліцыі Емяльянаву — з ім правялі прафілактычную гутарку, ніякіх артыкулаў ні яму, ні Жаркевіч не інкрымінуюць.

Пра затрыманне беларусаў у Кіеве стала вядома зранку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.