Вы тут

Затрыманы журналіст Павел Дабравольскі

Павел Дабравольскі / baj.by​

У пятніцу, 30 кастрычніка, у Мінску затрымалі журналіста інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Паўла Дабравольскага.

А 12:36 ён адправіў паведамленне: "Міліцыя ў масках прыйшла". Пасля гэтага мабільны тэлефон журналіста аказаўся недаступны, на паведамленні ў мэсэнджарах ён таксама не адказваў.

Пазней афіцыйная прадстаўніца ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч паведаміла, што Дабравольскі дастаўлены ў РУУС Фрунзенскага раёна ў рамках адміністрацыйнага працэсу.

Парушэнне якога менавіта артыкула КаАП ставіцца журналісту, пакуль невядома, паведамляюць у БАЖ.

Паводле слоў Ганусевіч, Дабравольскі будзе знаходзіцца ў месцах часовага ўтрымання да суда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.