Затрыманая Воля Чайчыц: Мне пагражалі пазбавіць мацярынства

Да Еўрарадыё датэлефанавалася затрыманая Воля Чайчыц. Яна распавяла, што на Акрэсціна ў яе і яшчэ групы затрыманых знялі адбіткі пальцаў. Былі складзеныя пратаколы за ўдзел у "несанкцыянаванай акцыі". Вользе, якая з'яўляецца маці-адзіночкай і ў якой маленькае дзіця, пагражалі пазбавіць мацярынства, калі яна не падпіша пратакол.

Цяпер Вольгу і яшчэ каля 25 чалавек вязуць у аўтазаку ў невядомым кірунку. Як яна паведаміла Еўрарадыё, затрыманых дзяўчат і жанчын вывозяць у жаночае СІЗА ў мінскім Уруччы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі