Затрымлівалі ўдзельнікаў пікета, якія патрабавалі адстаўкі міністра абароны

Затрымлівалі ўдзельнікаў пікета, якія патрабавалі адстаўкі міністра абароны

У Барысаве затрымлівалі ўдзельнікаў пікета, якія патрабавалі адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, а таксама прыцягнення да крымінальнай адказнасці ўсіх вінаватых у смерці ў Печах салдата Аляксандра Коржыча. Праваабаронца Алег Мацкевіч падаваў заяўку на правядзенне вулічнай акцыі ў цэнтры горада насупраць Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, але мясцовы выканкам яму не даў дазволу. Тым не менш Мацкевіч вырашыў правесці пікет.

Як інфармуе праваабарончы сайт spring96.org, пікет працягваўся 15 хвілін. Разам з Алегам Мацкевічам міліцыянеры затрымалі Алеся Абрамовіча. Таксама ў міліцыю завезлі галоўнага рэдактара газеты “Белорусские новости” Анатоля Букаса і фотакарэспандэнта сайта ex-Press.by Паўла Сляпухіна, якія былі побач з пікетчыкамі. Пасля праверкі дакументаў Букаса і Сляпухіна адпусцілі. На Мацкевіча і Абрамовіча склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Іх аштрафавалі (на 690 і 1150 рублёў адпаведна).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі