Затрымалі каталіцкага святара Віталя Чабатара, які працуе ў Магілёве з 2007 года. Ён за кратамі з 17 лістапада, піша @christianvision.
Чабатару 41 год, ён ураджэнец Гродна. У студзені 2018-га яго прызначылі віцэ-дэканам Магілёўскага дэканата. Таксама ён з’яўляецца вікарыем мясцовай парафіі святога Антонія (з 2007-га).
Сёлета на Магілёўшчыне затрымлівалі ксяндза Андрэя Кеўліча (выканаўцу службовых абавязкаў дэкана Магілёўскага дэканату). Ён атрымаў штраф "за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".