Вы тут

Затрымлівалі дачку старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва

Рыгор Кастусёў / З архіву Еўрарадыё

Затрымлівалі дачку старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Пра гэта апазіцыйны палітык напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

"Толькі што даведаўся, што магілеўская пракуратура затрымала маю дачку Кацярыну, — піша Кастусёў. — Яны з маёй жонкай Ларысай былі на вёсцы Цяхцін (Бялыніцкі раён). [Сілавікі] прыехалі на вёску, правялі там вобшук, затрымалі дачку і паехалі на Магілёў. Пры вобшуку нічога не забралі (адразу прапанавалі здаць "наркотыкі, зброю і забароненую літаратуру")".

Кацярыне 37 гадоў, яна скончыла Акадэмію музыкі, выкладала ў магілёўскай школе музыкі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года яе звольнілі. Цяпер жанчына працягвае займаецца любімай справай, працуе ў адным з дзіцячых цэнтраў Магілёва, паведамляе nn.by.

Рыгору Кастусёву 63 гады. Ён з 1988 года знаёмы з Аляксандрам Лукашэнкам. Кастусёў тады быў дырэктарам саўгаса "Іскра" ў Бялыніцкім раёне, а Лукашэнка кіраваў саўгасам "Гарадзец" у Шклоўскім раёне.

Пазней Кастусёў паведаміў, што ў кватэры дачкі ў Магілёве прайшоў ператрус і гэта звязана з сённяшняй хваляй ператрусаў у праваабаронцаў. Яе адпусцілі.

Дачка Рыгора Кастусёва / @nashaniva

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.