Затрымалі адміністратараў "Тыповай Серабранкі"

На фота злева направа зверху ўніз: Глеб Юр'еў, Гардзей Юр'еў, Андрэй Макарэвіч, Міхаіл Кулік / t.me/nashaniva
На фота злева направа зверху ўніз: Глеб Юр'еў, Гардзей Юр'еў, Андрэй Макарэвіч, Міхаіл Кулік / t.me/nashaniva

Затрымалі адміністратараў "Тыповай Серабранкі", паведамляе @viasna96. На іх быццам распачалі крымінальную справу па артыкуле "Арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

"Наша ніва" піша, што сярод затрыманых — двое адміністратараў чата (Глеб Юр'еў і Міхаіл Кулік), адзін мадэратар чата (Андрэй Макарэвіч) і брат аднаго з адміністратараў (Гардзей Юр'еў).

Адзначаецца, што "Тыповая Серабранка" — адзін з найстарэйшых раённых чатаў у Беларусі. Ён быў створаны летам 2018-га. У чаце абмяркоўваліся сумесныя тусоўкі і побытавыя праблемы, людзі шукалі згубленыя рэчы. Чат дагэтуль функцыянуе, у ім цяпер больш за 400 чалавек. Ён не прызнаны "экстрэмісцкім".

Затрыманых вінавацяць у тым, што людзі рэпосцілі допісы з розных "пратэсных" рэсурсаў і спрабавалі ў ім арганізавацца на сумесныя акцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі