Запрашальнік на дваіх для самага дасведчанага фаната гурта "Дай дарогу!"

Дашлі свае адказы ў каментарыі да гэтага артыкула да 15:30 1 траўня і чакай падвядзення вынікаў у 16:00 на сайце Еўрарадыё. Запрашальнік на дваіх атрымае той, хто першым дашле найбольшую колькасць правільных адказаў.

Мы адзначылі курсівам правільныя адказы на пытанні пра гісторыю гурта "Дай дарогу!", якія даў сам вакаліст гурта Юрый Стыльскі.

1. Як з'явіўся гурт "Дай дарогу!"?

А. Стыльскі і Ко, аб'ядналіся ў "Дай дарогу!" бо распрацавалі план захопу беларускай панк-сцэны і хацелі даказаць, што іх творчасць вартая ўвагі і нават павагі.

Б. Будучыя ўдзельнікі гурта гралі разам у аркестры музычнай школы, але падчас аднаго з канцэртаў вырашылі кардынальна змяніць стыль, за што іх выклікалі да дырэктаркі і ў выніку выгналі.

В. "Дай дарогу!" пазнаёміліся падчас экзамену ў аўташколе, які ўсе ўдзельнікі правалілі з-за паталагічнага невыканання правілаў дарожнага руху.

Г. Хлопцы пазнаёміліся ў юнацтве, калі гралі на гітарах у двары.

2. Хто прыдумаў назву гурта?

А. Музыкі пазычылі назву ў малавядомага амерыканскага гурта "Give the Road"

Б. Начальства патрабавала паказчыкаў, калі музыкі падпрацоўвалі у рэмаўтадоры.

В. Назвай гурта стаў выраз-паразіт, які аднойчы прычапіўся да Юрыя Стыльскага.

Г. Гурт быў названы ў гонар першага ўпамінання ў газеце "Знамя юности". Заметка называлася "Молодым везде у нас дорога"

3. Пра што была першая напісаная гуртом песня?

А. Пра трагичнае ДТЗ

Б. Пра sex, drugs & rock-n-roll.

В. Пра мужчынскае сяброўства.

Г. Дай Дарогу напісалі сваю першую песню пра цяжкія адносіны паміж паламі. (Гурт кажа, што першай песняй ДД была "Бытавуха")

4. Якім чынам "Дай дарогу" знаходзяць тэмы для будучых хітоў?

А. Карыстаюцца ўласным жыццёвым вопытам, а калі яго не хапае - запытваюцца у сяброў і суседзяў.

Б. Глядзяць навіны па нацыянальных тэлеканалах і спяваюць усё наадварот.

В. Ладзяць фокус-групы сярод жыхароў раёну.

Г. Музыкі з'язджаюць падалей ў лес, п'юць гарбату, харчуюцца здаровай ежай і не выходзяць да людзей, пакуль не напішуць чарговы хіт.

5. Які кліп найбольш запомніўся музыкам ДД?

А. "Она не знала". Гэта быў адзіны раз ў жыцці музыкаў "Дай дарогу", калі яны з асалодай збівалі жанчыну.

Б. "День - ночь", бо музыкі нават не ведалі на якую песню зараз здымуць кліп.

В. "Температура". Здымачны працэс расцягнуўся на цэлы год.  

Г. Творчая праца даецца музыкам нялёгка, таму здымачны працэс хлопцы ўспомніць не ў стане.

6. Якім чынам вакаліст ДД праславіўся падчас маўклівых акцый у Брэсце?

А. "Дай дарогу!" прысвяцілі маўклівым акцыям песню без словаў.

Б. Стыльскі быў затрыманы за маўчанне і воплескі, але збег, адпрасіўшыся ў прыбіральню.

В. Cтыльскага сапраўды затрымалі, але адпусцілі пасля творчай сустрэчы, бо сярод супрацоўнікаў МУС нямала прыхільнікаў гурта.

Г. На адной з акцый Стыльскі навучыў натоўп выхлопваць рытм песні "Сане".

7. Які ўрон канцэртным пляцоўкам наносілі канцэрты гурта?

А. На канцэртах са сцэны часам валяцца калонкі, ды і сама сцэна таксама не вытрымлівае - як на звычайных рок-канцэртах, сарамліва дадае Стыльскі.

Б. Ад дэцыбелаў ДД у адным з клубаў у руках бармэнаў лопаліся шклянкі.

В. Падчас аднаго з канцэртаў ДД прыхільнікі аблілі гукарэжысёрскі пульт мінералкай.

Г. Ніякага. Фанаты гурта - самая выхаванае і інтэлігентная публіка ў свеце.

8. Што чакаць ад заўтрашняга выступу ДД у РЭпабліку?

А. Гурт выдзеліць спецыяльныя зоны на сцэне для стэйдждайвераў.

Б. ДД ахвяруюць грошы ад продажу квіткоў прафсаюзу кіроўцаў.

В. Гурт амаль дапісаў новы альбом і абяцае паказаць колькі новых песень. Таксама гарантаваныя старыя хіты і новая энергія.

Г. З нагоды свята ўсіх працоўных музыкі ДД збіраюцца выступіць аголенымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі