Залева перакрыла выхад з дзвюх станцыяў мінскага метро

На станцыях "Усход" і "Парк Чалюскінцаў" Мінскага метрапалітэна з-за залевы зачыненыя па адным уваходзе. Па звестках "Інтэрфакса", вада пачала прыбываць на прыступкі, што вядуць на станцыі.  Узровень вады павялічваецца і каля станцыі "Першамайская", але пакуль уваходы адчыненыя. Тым не менш мінскае метро, нягледзячы на дождж, працуе ў звычайным рэжыме, затрымак руху не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі