Законапраект са зменамі ў антынаркатычны артыкул адправілі ў парламент

Законапраект са зменамі ў антынаркатычны артыкул адправілі ў парламент

11 траўня Савет міністраў Беларусі накіраваў законапраект са зменамі ў антынаркатычны артыкул 328 КК у Палату прадстаўнікоў. Гэта — праект закону "Аб зменах некаторых кодэксаў Рэспублікі Беларусь". Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўраду. Як даведалася Еўрарадыё, у Палаце прадстаўнікоў законапраект яшчэ не атрымалі.

Таксама законапраект прадугледжвае істотную карэктыроўку Крымінальнага кодэксу па эканамічных складах злачынстваў. Між іншым, прапануецца максімальна адмовіцца ад прызначэння пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі. Адказнасць будзе прадугледжвацца толькі пры ўмове прычынення стратаў. Памер буйных і асабліва буйных стратаў, з-за якіх пагражае крымінальная адказнасць, істотна павялічваецца.

Як вядома, зменаў у артыкул 328 КК дамагаюцца ўдзельніцы руху "Маці 328", якія больш за два тыдні праводзілі галадоўку, хацелі сустрэцца з кіраўніком дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі