Вы тут

Захад і Лукашэнка адчулі смак: пра што гаворыць новы пакет санкцый

Санкцыі / grani.lv

У рыторыцы Аляксандра Лукашэнкі ацэнка балючасці санкцый вар'іруецца ад "жорсткага санкцыйнага ціску" да "мізэру", які палічыць абыдзецца даражэй.

Еўрарадыё спытала ў аналітыка Сяргея Чалага, у чым балючасць новага пакета санкцый. Чалы мяркуе, што толькі спачатку здаецца, што санкцыі "пусцяковыя", у сапраўднасці яны працуюць удоўгую.

— Перакрытая магчымасць пазычання на знешніх рынках праз куплю даўгавых інструментаў або аблігацый Банка развіцця, які таксама трапіў пад санкцыі. Гэта быў квазісуверэнны інструмент, з дапамогай якога разлічвалі знаходзіць грошы на знешніх рынках.

Калі гаварыць пра санкцыі, якія закранулі фінансаванне даўгавых інструментаў, даўжэйшых за 90 дзён, — будуць закрытыя любыя нетаварныя здзелкі. Гэта азначае, што ўсякае інвестыцыйнае супрацоўніцтва будзе спынена.

Чалы лічыць, што самае непрыемнае ў тым, што ўсе адчулі смак. І Лукашэнка, які гатовы прыдумляць самыя неймаверныя схемы, каб справіцца з санкцыямі. І Захад, які "пераадолеў фальшывую сціпласць".

— Прарвана плаціна, незвычайныя рэчы становяцца руцінай. Прыходзіць чыноўнік на працу. Што тут у нас? Чарговы пакет для пакетаў? Галоўнае, што памянялася, — абмеркавалі рэчы, на падставе якіх будучыя санкцыі будуць прымацца. Ніхто больш не будзе садзіцца і пытацца — а ці трэба? Можа, яны суверэнітэт страцяць? А можа, мы зробім балюча таму, каму не трэба? Усе, гэтыя пытанні закрытыя, пачалася гульня ў карты. Вы так — мы так.

Поўную версію гутаркі з Сяргеем Чалым глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.