“Загуляліся ў рынак”: што чакае эканоміку пасля паслання Лукашэнкі?

“Загуляліся ў рынак”: што чакае эканоміку пасля паслання Лукашэнкі?

19 красавіка Аляксандр Лукашэнка выступіў з традыцыйным штогадовым пасланнем народу і парламенту. Прадказальна пачаў сваю прамову кіраўнік краіны з блока эканамічных пытанняў. "Загуляліся ў рынак і дэмакратыю ў эканоміцы, я паўтараю апошні раз ураду..." — заявіў Лукашэнка. І загадаў сачыць за цэнамі па тавары першай неабходнасці. Ішла гаворка пра заробкі, прадпрымальнікаў, дзяржаўныя прадпрыемствы, сельскую гаспадарку.

Ці можна казаць, што ў сваім пасланні Аляксандр Лукашэнка вызначыў кірункі далейшага развіцця беларускай эканомікі? Куды будзем рухацца і ці варта яшчэ чакаць абяцаных “усім па 500”? Якія эканамічныя пытанні Лукашэнка забыўся агучыць у сваім пасланні?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Сяргей Чалы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі