Вы тут

Загінула суддзя, якая судзіла Севярынца пасля акцыі пратэсту ў Оршы

Здымак з архіву. Фота: Fotolia

Загінула суддзя Таццяна Рыбакова, якая ў сакавіку сёлета судзіла Паўла Севярынца пасля масавай акцыі пратэсту ў Оршы. Падрабязнасці трагічнага здарэння напісаў на сваёй старонцы ў Facebook апазіцыйны палітык. Адбылося яно на трасе М1. Ад аўтамабіля адарвалася кола і патрапіла ў машыну, у якой ехала суддзя. “Абедзьве машыны спыніліся, Рыбакова выйшла разбірацца. Была без флікера, і яе насмерць збіла наступная [машына]. Memento mori”, — напісаў Севярынец.

Як паведамляла Еўрарадыё, акцыя пратэсту ў Оршы адбылася 12 сакавіка 2017-га. Каля тысячы чалавек пратэставалі супраць “дэкрэта аб дармаедах”, патрабавалі сумленных выбараў. Перад імі выступаў Севярынец. У той жа дзень яго затрымалі, а 13 сакавіка палітык быў асуджаны на 15 сутак арышту.

Галоўнае

Выбар рэдакцыі