Зафіксаваны чарговы выпадак птушынага грыпу ў Польшчы

Чарговы выпадак гібелі птушак ад віруса птушынага грыпу H5N1 зафіксаваны ў Польшчы. На гэты раз ён адбыўся каля горада Арнета на паўночным усходзе краіны.

У мясцовым рэабілітацыйным цэнтры для дзікіх птушак ад віруса загінулі адзін бусел і два канюкі. Цяпер на тэрыторыі рэабілітацыйнага цэнтру ўжытыя ўзмоцненыя захады бяспекі, каб перашкодзіць распаўсюду хваробы за яго межы.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі