Вы тут

"Зачыстка" школьных бібліятэк: прыбіраюць кнігі Арлова, Алексіевіч, Някляева

Бібліятэка / pixabay.com

У школьныя бібліятэкі даслалі спіс "забароненых" аўтараў, чые кнігі трэба прыбраць з карыстання. 

У спісе, які публікуюць ТГ-каналы, — 33 літаратары. Усе яны ўваходзяць у ліквідаваны ўладамі Саюз беларускіх пісьменнікаў.

У лік "забароненых" трапілі Святлана Алексіевіч, Уладзімір Арлоў, Алесь Разанаў, Альгерд Бахарэвіч, Віктар Марціновіч, Уладзімір Някляеў, Сяргей Дубавец ды іншыя.

У спісе шмат памылак і абдруковак у прозвішчах. Адзін з літаратараў названы Хадасевічам — верагодна, гэта Андрэй Хадановіч.

У Мінадукацыі адмаўляюць, што са школ прыбяруць кнігі некаторых беларускіх пісьменнікаў, называюць гэта "чуткамі".

Спіс забароненых беларускіх аўтараў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.