Забарона на ўезд у Літву за перавышэнне хуткасці — такое магчыма?

delfi.lv
delfi.lv

Жыхар Паставаў Юрый Дзіковіч ў лютым гэтага года перавысіў хуткасць на тэрыторыі Літвы. Правапарушэнне зафіксавала камера кантролю хуткасці. "Ліст шчасця" грамадзянін Беларусі не атрымаў, аднак аплаціць штраф ад яго запатрабавалі 20 сакавіка літоўскія пагранічнікі, калі ён спрабаваў зноў уехаць у Літву.

Складзены адміністрацыйны пратакол і 60 еўра штрафу на месцы — здавалася б, канец гісторыі. Аднак праз два дні яна атрымала працяг. Юрыю патэлефанавала жанчына, якая прадставілася супрацоўніцай літоўскай памежнай службы, і паведаміла, што цяпер яму нібыта забараняецца ўязджаць на тэрыторыю Літвы ў якасці кіроўцы на працягу трох месяцаў.

Запрет на въезд в Литву за превышение скорости — такое возможно?

"Што гэта было, афіцыйнае папярэджанне або проста супрацоўніца памежнай службы вырашыла па-чалавечы папярэдзіць, я не ведаю. Але вось учора (25 сакавіка. — Еўрарадыё) я спакойна праязджаў мяжу, і ніякіх праблем не было. Магчыма, нешта потым яшчэ прыйдзе", — кажа Юрый.

Грамадзяне Беларусі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ў суседняй краіне гэтак жа, як і грамадзяне Літвы. Аднак такой працэдуры, каб абмежаваць ва ўездзе ў краіну ў якасці кіроўцы, адміністрацыйны кодэкс Літвы не прадугледжвае. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў прэс-службе Дэпартамента паліцыі пры МУС Літвы.

"Самае максімальнае, што за перавышэнне можа быць, гэта пазбаўленне вадзіцельскіх правоў і штраф", — паведамілі ў ведамстве.

Магчыма, жыхар Паставаў і супрацоўніца памежнай службы Літвы няправільна адзін аднаго зразумелі. Але як бы там ні было, да парады Юрыя Дзіковіча не парушаць ПДР як у Беларусі, так і за яе межамі, варта прыслухацца.

 

Што пагражае ў Літве за перавышэнне хуткаснага рэжыму:

ад 11 да 20 км/г — штраф 12-30 еўра;

ад 21 да 30 км/г — штраф 30-90 еўра;

ад 31 да 40 км/г — штраф 120-170 еўра і пазбаўленне правоў на 3-6 месяцаў вадзіцеляў матацыклаў, грузавікоў і аўтобусаў;

ад 41 да 50 км/г — штраф 170-230 еўра і пазбаўленне правоў на 6-12 месяцаў вадзіцеляў матацыклаў, грузавікоў і аўтобусаў;

на больш чым 50 км/г — штраф 450-550 еўра і пазбаўленне правоў на 1-6 месяцаў, а для матацыклістаў і вадзіцеляў грузавікоў і аўтобусаў — на 12-18 месяцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі