За забойства двух сабак пінчука аштрафавалі на 2300 рублёў

За забойства двух сабак пінчука аштрафавалі на 2300 рублёў

У судзе Пінскага раёна і горада Пінска абвешчаны прысуд 34-гадоваму мужчыну, які забіў двух сабак. пра гэта БЕЛТА паведамляе са словаў памочніка пінскага міжраённага пракурора Аляксандра Плескацэвіча.

Паведамляецца, што жыхар вёскі Пачапава забіў дзвюх жывёлаў з пнеўматычнай вінтоўкі. Першы выпадак адбыўся ў кастрычніку 2015 года, другі — праз год. Як выявіла следства, мужчына забіў сабак з хуліганскіх намераў.

Суд прызнаў пінчука вінаватым у жорсткім абыходжанні з жывёламі. Яму прысудзілі пазбаўленне волі ўмоўна з гадавым выпрабавальным тэрмінам. Акрамя таго, ён павінен адпрацаваць 120 гадзін на грамадска-карысных работах. Таксама пінчуку прызначылі штраф у 2300 рублёў (100 базавых велічынь).

На карысць дзяржавы ў мужчыны канфіскавалі прылада і сродак здзяйснення злачынства — вінтоўка і аўтамабіль Nissan Navara. Да таго ж, суд задаволіў пазоў гаспадароў аднаго з застрэленых сабак: пінчук паівнен заплаціць 1000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Дарэчы, пічнук сваю віну ў судзе цалкам не прызнаў. Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі