За выходныя ў Беларусі разбіліся і загінулі тры матацыклісты

За выходныя ў Беларусі разбіліся і загінулі тры матацыклісты

Тры ДТЗ са смяротным вынікам адбыліся з удзелам матацыклістаў за мінулыя выходныя, паведамляе прэс-служба МУС.

13 жніўня ў Мінску ў 01.20 34-гадовы жыхар сталіцы на 53-м км МКАД не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў раздзяляльную агароджу. Медыкі шпіталізавалі і матацыкліста, і яго 27-гадовую жонку, якая ехала з ім. А дзявятай гадзіне мужчына памёр.

Каля вёскі Наднёман Уздзенскага раёна а 2-й гадзіне ночы 19-гадовы кіроўца матацыкла выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў дрэва. У лякарню былі шпіталізаваныя кіроўца і яго 20-гадовы пасажыр. Каля 9-й гадзіны раніцы кіроўца памёр. 

На Брэстчыне каля вёсці Старамлыны Драгічынскага раёна 47-гадовы кіроўца матацыклі стукнуўся ў металічную агароджу моста і загінуў на месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі