За тыдзень у Беларусі патанулі 38 чалавек

Увесь тыдзень у Беларусі стаяла гарачае надвор'е, людзі імкнуліся да вады / mchs.gov.by​
Увесь тыдзень у Беларусі стаяла гарачае надвор'е, людзі імкнуліся да вады / mchs.gov.by​

Як мінімум шэсць разоў у мінулую нядзелю ратавальнікаў выклікалі, каб яны дапамаглі знайсці патанулага чалавека. Целы чацвярых знойдзеныя і паднятыя на паверхню. Пошукі яшчэ дваіх працягваюцца, расказалі ў МНС.

Людзі танулі і ў Гродзенскай вобласці — у кар'еры каля вёскі Пышкі і на вадасховішчы ў Ваўкавыскім раёне, і ў Віцебскай, і ў Брэсцкай абласцях. Два НЗ на вадзе адбыліся на тэрыторыі Мінскай вобласці. Каля аграгарадка Дзераўная Стаўбцоўскага раёна з вады дасталі патанулага мужчыну 1984 г. н. А яшчэ аднаго зніклага пры купанні каля вёскі Весялова Барысаўскага раёна не знайшлі. Яго пошукі працягваюцца.

Усяго ж за мінулы тыдзень у Беларусі патанулі 38 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей. Пры гэтым 43 чалавекі, у тым ліку 17 дзяцей, работнікі МНС і "Таварыства выратавання на водах" паспелі выратаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі