За тыдзень у Беларусі патанулі 30 чалавек

Агляд месца гібелі дзіцяці ў Мінскай вобласці ў пачатку чэрвеня / @skgovby​
Агляд месца гібелі дзіцяці ў Мінскай вобласці ў пачатку чэрвеня / @skgovby​

За два выходныя дні ў вадаёмах Беларусі патанулі 23 чалавекі, паведамляе МНС. А ўсяго за тыдзень купанне скончылася фатальна для 30 чалавек.

Часцей за ўсё трагедыі на вадзе адбываліся ў Магілёўскай вобласці, тут патанулі 10 чалавек. Яшчэ шасцёра загінула падчас купання ў вадаёмах Віцебскай вобласці.

"У аператыўных зводках — людзі рознага ўзросту, рознага ўзроўню дастатку і рознага стаўлення да жыцця", — падкрэслілі ратавальнікі. Але ў большасці выпадкаў трагедыю суправаджалі падобныя абставіны: людзі перад тым, як зайсці ў ваду, выпівалі альбо хацелі зрабіць уражанне "выбітнымі фізічнымі здольнасцямі" і ў выніку грэбавалі элементарнымі мерамі засцярогі.

Ратавальнікі чарговы раз нагадалі тры асноўныя правілы: не варта купацца на неабсталяваных пляжах, нельга заходзіць у ваду нецвярозым і ні ў якім разе нельга пакідаць без нагляду ля вады дзяцей.

СК на мінулым тыдні паведамляў, што за толькі за адзін дзень 15 чэрвеня на вадзе загінула трое дзяцей. Адзін хлопчык патануў у рацэ Гарынь у Столінскім раёне, другі — у возеры ў Добрушскім раёне, трэці, хлопец з Оршы, патануў у Дняпры. Ратавальнікі дасталі яго з ракі без прыкмет жыцця.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі