За тры гады ў Беларусі затрымалі мінімум 93 праваабаронцаў

Алесь Бяляцкі / spring96

Алесь Бяляцкі / spring96

За тры гады рэпрэсій у Беларусі было затрымана мінімум 93 праваабаронцаў, гаворыцца ў дакладзе Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў. Гэта сумесны праект Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT).

У лік затрыманых праваабаронцаў аўтары даклада ўключаюць сяброў і супрацоўнікаў праваабарончых арганізацый, прафсаюзных дзеячаў, юрыстаў і журналістаў.

“Мы бачым, што беларускі ўрад выкарыстоўвае шырокі спектр інструментаў і палітык для пераследу праваабаронцаў у краіне: ад змены заканадаўства і прылічэння некаторых відаў праваабарончай дзейнасці да экстрэмізму да закрыцця арганізацый і судовага пераследу праваабаронцаў. Гэта сыстэматычная палітыка, скіраваная супраць пэўнай сацыяльнай групы, якая прыпадае на злачынства супраць чалавечнасьці”, — сказала Яўгенія Андрэюк, каардынатарка рэгіянальнай праграмы OMCT.

Затрыманне і прымусовая эміграцыя праваабаронцаў пазбавілі ахвяр парушэнняў правоў чалавека і ўразлівыя групы насельніцтва такой неабходнай ім дапамогі і сродкаў прававой абароны, рэзюмуецца ў дакладзе. Апроч таго такая сітуацыя стварае перашкоды для атрымання міжнароднай супольнасцю дакладнай інфармацыі аб парушэннях правоў чалавека, якія адбываюцца ў краіне, у тым ліку ў месцах пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі