За стацыянарны тэлефон беларусам давядзецца плаціць больш

Адпаведнае рашэнне зацверджанае пастановай Мінэканомікі ад 11 сакавіка 2014 года №21, перадае АФН.



Штомесячная абаненцкая плата для фізічных асоб за пераведзены на пагадзінную аплату тэлефон павысіцца на 22,7% да 10 200 рублёў. Пагадзінная плата за кожную поўную або няпоўную хвіліну злучэння павялічыцца на 20,7% — да 27,4 рубля.



Абаненцкая плата за не пераведзены на пагадзінную сістэму тэлефон складзе 14 500 рублёў (рост на 22,4%). Хвіліна міжгародніх тэлефонных злучэнняў у стацыянарнай сетцы складзе 66 рублёў (рост на 8,7%).



Для юрыдычных асоб штомесячная абаненцкая плата павысіцца на 17,3% і складзе 13 200 рублёў за пераведзены і 25 100 рублёў за не пераведзены на пагадзінную аплату тэлефон. Пагадзінная плата за кожную поўную або няпоўную хвіліну злучэння павялічыцца на 22,2% да 44 рублёў. Хвіліна міжгародніх тэлефонных злучэнняў складзе 75 рублёў (рост на 8,7%).



Фота — sibir-ix.ru