За паўгода ў Мінску выявілі 407 новых выпадкаў ВІЧ

407 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі выяўлена ў Мінску сёлета за першае паўгоддзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сталічны гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

На 1 ліпеня ў горадзе пражывала 2 616 ВІЧ-станоўчых асобаў, сярод якіх пераважалі маладыя людзі ва ўзросце ад 25 да 39 год (69,3%).

За 28-гадовы статыстычны перыяд назіранняў (1987 — 2015) у структуры асноўных шляхоў перадачы інфекцыі 44,8% выпадкаў — гэта перадача полавым шляхам, 52,7% — гэта заражэнне ў выніку ін’екцый наркотыкаў нестэрыльнымі шпрыцамі. У 1% выпадкаў інфекцыя перадаецца ад цяжарнай маці да будучага дзіця, яшчэ 1,5% выпадкаў з невыяўленым шляхам перадачы віруса.

Сёлета 75,5% выяўленых ВІЧ-станоўчых — гэта наркаманы, полавым шляхам заразілася 23,3% асобаў, а перадача інфекцыі ад маці да дзіця склала 0,7%.

За 28 гадоў у Мінску памерла 433 пацыенты з ВІЧ, з іх у стадыі СНІД — 178 чалавек.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі