За "экстрэмізм у інтэрнэце" затрымлівалі 5 студэнтаў Гомельскага медуніверсітэта

Сілавікі правяралі сацсеткі студэнтаў

Сілавікі правяралі сацсеткі студэнтаў / pixabay.com

За "экстрэмізм у інтэрнэце" затрымлівалі 5 студэнтаў Гомельскага дзяржаўнага медуніверсітэта. Два чалавекі былі асуджаны на адміністрацыйны арышт, яшчэ траіх аштрафавалі, піша "Гомельская вясна".

Затрыманні і суды прайшлі ў кастрычніку, але пра іх стала вядома толькі цяпер. Адміністрацыйныя пратаколы складаліся ў міліцыі Цэнтральнага раёна Гомеля за "распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць". Затрыманыя чакалі судоў у ізалятары часовага ўтрымання.

Мікалай Вакульчык, адміністратар інтэрнэт-суполкі, захоўваў у ёй "экстрэмісцкія матэрыялы", а Мікалай Лін у суполцы змясціў артыкул, праз які можна было перайсці на канал з "экстрэмісцкімі матэрыяламі". За гэта яны былі арыштаваныя на 15 сутак. Справы разглядаў суддзя Сяргей Кармановіч.

Максім Качайла быў аштрафаваны за тое, што ў сацсетцы на сваёй старонцы размясціў лагатып, уключаны ў спіс "экстрэмісцкіх", і па ім можна можна было перайсці на канал з "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Кірыл Лукашэвіч зрабіў тое самае. На іх наклалі штрафы па 740 рублёў (суддзя — Таццяна Волкава).

Марына Цюшкевіч перасылала ў месенджары паведамленні з "экстрэмісцкіх" рэсурсаў. За гэта суддзя Андрэй Сусла аштрафаваў яе на 370 рублёў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі