За алімпійскі медаль – дадуць кватэру

Беларускія спартсмены-прызёры пекінскай Алімпіяды атрымаюць у падарунак кватэры ў Мінску. Як паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы віцэ-прэіздэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту, памочнік прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Генадзь Аляксеенка, з адным з партнёраў НАК дасягнутая дамоўленасць “на 20 кватэраў”.

Чыноўнік нагадаў, што спартоўцы атрымаюць таксама падвышаныя ў параўнанні з папярэднімі алімпіядамі прэміяльныя, напр., 100 тыс. долараў замест 60 за залаты медаль.

У Міністэрстве спорту і турызму разлічваюць, што ў Кітаі беларускія спартсмены выступяць ня горш, чым у Грэцыі, дзе было заваявана 15 узнагародаў.

Пры гэтым ён дадаў, што задання на медалі “ад прэзідэнта” не існуе (на Афіны ставілася задача заваяваць 25 медалёў, - БелаПАН).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі