За 50 км ад Мінска ДАІ спыняла мікрааўтобус, у якім ехала Святлана Ціханоўская

За 50 км ад Мінска ДАІ спыняла мікрааўтобус, у якім ехала Святлана Ціханоўская

Па дарозе ў Барысаў ДАІ спыніла тры машыны, у якіх ехала кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі яе каманды. Пра гэта ў сацсетках паведаміла сустаршыня партыі БХД Вольга Кавалькова, якая была ў адной з машын.

ДАІ стала правяраць дакументы ў кіроўцы "бусіка". 

На 19:00 23 ліпеня ў Ціханоўскай запланаваны пікет у Барысаве. 

Па словах Кавальковай, частка каманды адправілася ў Барысаў электрычкамі. У мікрааўтобусе ехалі Святлана Ціханоўская і Марыя Калеснікава

А 19-й гадзіне Кавалькова паведаміла, што інспектары ДАІ іх адпусцілі. Каманда працягнула падарожжа ў Барысаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі